Мікалай Іванавіч Каракін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Каракін
Дата нараджэння 12 красавіка 1905(1905-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1970(1970-08-11) (65 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Іванавіч Каракін (12 красавіка 1905, с. Шумакова, Сонцаўскі раён, Курская вобласць, Расія — 11 жніўня 1970) — інжынер шляхоў зносін — будаўнік. Доктар тэхнічных навук (1947), прафесар (1948).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (будаўнічы факультэт, інжынерна-будаўнічае аддзяленне, 1930).

Працаваў у Маскоўскім інстытуце інжынераў транспарту (1930—1941), Маскоўскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1952), Томскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1952—1953), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1953—1956, загадчык кафедры «Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка»).

Навуковыя інтарэсы: вагонабудаванне; разлік тонкасценных элементаў канструкцый; будаўнічая механіка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование устойчивости и прочности вагонных рам : диссертация … доктора технических наук / Карякин Н. И. — Москва, 1947. — 280 л., ил. — Защищена в Московском электромеханическом институте инженеров железнодорожного транспорта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карякин Николай Иванович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. — Гомель, 1993. — С. 200.
  • Они были первыми : [Карякин Николай Иванович] / И. В. Бородуля // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 89—91, фото : с. 88.