Набіліцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямецкі ручны ткацкі станок. Наперадзе відаць набілку — масіўную раму; бёрда знята. Ззаду набілкі — верхняя жэрдка і ніткі начыння. Прыкметна процівага, з дапамогай якой набіліцы знаходзяцца ў нахільным стане

Набіліцы[1] — частка ткацкага станка, праз якую праходзяць ніткі асновы і якой прыбіваюцца адна да адной уточныя ніткі, гэта значыць рама, у якой умацоўваецца бёрда.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Сярод іншых назваў выкарыстоўваюцца такія: набілка, набілкі, лядо, набіліца, набыліца, набелкі, набілкі[2][3].

Апісанне працы[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы рухомаму злучэнню з верхнімі брусамі рамы станка, набіліцы могуць гойдацца ўзад і наперад на манер арэляў. Пасля таго, як уток пракладзены праз зеў нітак асновы, майстар цягне раму набілкі на сябе, прыбіваючы зубцамі бёрда ўтокавую нітку да пракладзенай раней. Да набілкі могуць прывязваць шнур з процівагай: калі адпускаюць раму, яна вяртае набілку ў першапачатковае становішча.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Набілка
  3. Характарыстыка найменняў ткацтва у гаворках Гомельскага рэгіёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2023. Праверана 21 лютага 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Батан // Большая советская энциклопедия : в 30 т. / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : «Советская энциклопедия», 1969—1978. (рос.).
  • Мартенс. Техническая энциклопедия. Том 2 — 1928 г.