Навуковая камунікацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навуковая камунікацыя — працэсы і механізмы прасоўвання навуковых ідэй унутры навуковай супольнасці і за яе межамі (у грамадстве). Распаўсюджванне навуковых ведаў пра навакольную рэчаіснасць праз розныя каналы, сродкі, формы і інстытуты камунікацыі[1].

Вылучаюць два этапы навуковай камунікацыі: унутраны і знешні. На першапачатковым, або ўнутраным, этапе навуковай камунікацыі суб’ектамі камунікацыі выступаюць вучоныя ў рамках навуковай супольнасці. Другі этап, знешні, характарызуецца ўзаемадзеяннем навуковай супольнасці з шырокай аўдыторыяй. Знешні этап — трансляцыя навуковых ведаў у масавую свядомасць, то бок папулярызацыя навукі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Медведева С. М. От научного творчества к популяризации науки: теоретическая модель научной коммуникации // Вестник МГИМО — Университета: журнал. — М., 2014. — № 4(37). — С. 278—284.