Накідны мантаж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Накідны мантаж — сукупнасць сумешчаных аэраздымкаў пэўнай тэрыторыі, раскладзеных па шэрагах лётна-здымачных маршрутаў, сумешчаных з улікам падоўжнага і папярочнага перакрыццяў, якая дае фатаграфічны малюнак шырокай тэрыторыі. Фотаздымкі размяшчаюцца паслядоўным накладваннем іх адзін на аднаго перакрываючыміся часткамі. Накідны мантаж робіцца звычайна на фанеры ці на адмысловым фанерным мантажным экране, які мае выгляд выпуклага стала з нацягнутымі палоскамі гумы, якімі і прытрымваюцца здымкі. У шэрагу выпадках фатаграфіі могуць замацоўвацца скрэпкамі, кнопкамі, грузікамі і г. д.

Накідны мантаж мае мэтай вызначыць якасць залёту, г. зн. правільнасць пакрыцця зададзенай плошчы і вытрыманасць перакрыцця, адсутнасць лётна-здымачных парываў, прамалінейнасць маршрутаў, правільнасць усталёўкі камеры адносна кірункі маршруту (адсутнасць вугла скосу) і, нарэшце, фотаграфічная якасць матэрыялу.

Фатаграфія накіднога мантажа ў паменьшаным маштабе называецца рэпрадукцыя накіднога мантажа. Пры дэшыфраванні выкарыстоўваецца для вызначэнні меж даследуемай тэрыторыі і яе ландшафтнага аналізу і раянавання, для пошуку асобных кантактных адбіткаў неабходнай тэрыторыі, для вызначэння месца закладкі ключавых участкаў і маршрутаў даследвання.