Наразная зброя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Нарэзная зброяагнястрэльная зброя, у якой канал ствала мае нарэзы (вінтавыя барозны), якія надаюць снараду (кулі) вярчэнне вакол падоўжнай восі, часткова ператвараючы ў вярчэнне энергію паступальнага руху снараду (кулі). Вярчэнне снараду (кулі) ў палёце забяспечвае яго ўстойлівасць на траекторыі, павышае дальнасць і кучнасць стральбы.

Нарэзка бывае правая (злева ўверх направа; у пераважнай большасці сістэм узбраення) і левая (справа ўверх налева; у французскіх сістэмах узбраення).

Існаванне нарэзкі прыводзіць да існавання розных спосабаў вымярэння калібру зброі.

У час станаўлення нарэзнай зброі (19 ст.) існавалі шматлікія віды нарэзкі і спосабы надання вярчэння снараду (кулі) (гл. Куля Мінье). У наш час наданне вярчэння пераважна здзяйсняецца ў артылерыі — з дапамогай вядучага паяска з матэрыялу, больш мягкага за сталь ствала, у стралковай зброі — праз выкарыстанне абалонкі кулі з такога матэрыялу.

З'яўленне нарэзнай (стралковай) зброі адносяць ад 15 ст. Масавае выкарыстанне нарэзнай зброі пачалося ў сяр. 19 ст., з развіццём тэхналогій і масавых метадаў вытворчасці.