Наталля Сяргееўна Гурына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Сяргееўна Гурына
Дата нараджэння 4 верасня 1950(1950-09-04) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці біёлаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры, дэкан
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Наталля Сяргееўна Гурына (нар. 4 верасня 1950, г. Рцішчава, Саратаўская вобласць, Расія) — батанік, правізар. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Біялогія», 1973; аспірантура, 1978), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фармацыя», 2001).

Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1974—2011, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармакагнозіі і батанікі, прафесар, у 2001—2008 — загадчык кафедры, 1997—2011 — дэкан факультэта), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2011, фармацэўтычны факультэт, прафесар кафедры арганізацыі фармацыі, у 2011—2013 — загадчык кафедры, з 2011 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: аэраалергены; аэрапаліналогія; вывучэнне лекавых раслін флоры Беларусі; фармакагнозія; фармацэўтычная адукацыя.

Член Беларускага батанічнага таварыства[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ботанические аспекты изучения поллинозов : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Москва, 1994.
  • Аэропалинологические исследования и региональные особенности поллинозов : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Саратов, 1979.
  • Наталья Сергеевна Гурина : [к 50-летию со дня рождения] // Медвузовец : газета Витебского государственного ордена Дружбы народов медицинского университета. — 2000. — Сентябрь (№ 8). — С. 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]