Неапалітанскія вафлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неапалітанскія вафлі

Неапалітанскія вафлі — венская выпечка, вафлі з начынкай з лясных арэхаў і крэмам какавы. Рэцэпт вынайшаў Іозеф Манер у 1898 годзе. Альтэрнатыўнымі інгрэдыентамі для начынкамі могуць выступаць малочны крэм або нуга.

Назва паходзіць ад італьянскага горада Неапаль, з якога першапачаткова прывозілі лясныя арэхі.