Незваротны працэс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Незваро́тны працэ́спрацэс, пасля завершання якога аднавіць пачатковы стан сістэмы немагчыма або магчыма толькі шляхам змянення навакольнага асяроддзя (гэта значыць, здзяйснення дадатковага (кампенсуючага) працэсу).

Напрыклад, працэс астывання гарачай вады з'яўляецца незваротным, бо яе можна вярнуць да пачатковай тэмпературы толькі праз кампенсуючы працэс (падаграванне). Пры гэтым вада атрымае дадатковую энергію замест той, што была перададзеная ў навакольнае асяроддзе. Такім чынам, незваротны працэс заўсёды пакідае «след» у навакольным асяроддзі.

Усе незваротныя тэрмадынамічныя працэсы з'яўляюцца нераўнаважнымі.

Незаротным з'яўляецца любы працэс, вынікам якога з'яўляецца павялічэнне энтрапіі сістэмы.

Усе рэальныя працэсы з'яўляюцца незваротнымі.