Нектарніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нектарніцы
Aethopyga christinae - male.jpg
Aethopyga christinae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nectariniidae Vigors, 1825

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   178807
NCBI   135425
EOL   1636

Нектарніцы, нектарніцавыя, нектаркі (Nectariniidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобных.

Выдзяляецца 16 родаў, 139 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні.

Даўжыня да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб'я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з металічным адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некаторых відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У сямействе нектарніц 16 родаў з 139 відамі[1]:

Зноскі

  1. Сямейства Nectariniidae у Спісе птушак свету Міжнароднага саюза арнітолагаў (IOC World Bird List version 3.2)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самусенка Э. Нектарніцы // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.