Оды Джона Кітса 1819 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Кітс у 1819, намалявана яго сябрам Джозефам Севернам

У 1819 годзе Джон Кітс цягам кароткага часу склаў шэсць од, якія сталі найвядомейшымі яго паэмамі. Першыя пяць паэм былі напісаны цягам вясны — «Ода грэчаскай вазе», «Ода бяздзейнасці», «Ода салаўю», «Ода Псіхеі», і толькі «Да восені» была складзена восенню. Літаратурныя крытыкі станоўча адрэагавалі на паэмы Джона Кітса, вылучыўшы «Оду грэчаскай вазе», «Оду салаўю» і «Да восені» як лепшыя ў гэтым цыкле. У цэлым, гэтыя оды Кітса з'яўляюцца літаратурнай спробай аўтара стварыць новы жанр кароткай лірычнай паэмы, якая неўзабаве ўплыла на наступныя пакаленні.