Пасад

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Пасад — гарадское гандлёва-рамеснае паселішча за межамі ўмацаванняў дзядзінца або вакольнага горада. Наяўнасць гандлёва-рамеснага пасада галоўнае адрозненне сярэднявечных гарадоў, у т.л. Русі, ад вёсак і феадальных сядзіб – замкаў. Ад вёсак пры замках пасады адрозніваліся больш высокай занятасцю насельніцтва ў гандле і рамястве. З часам, але не абавязкова, пасады умацоўваліся і пераўтвараліся ў вакольныя гарады, але маглі захоўваць назву пасада, як напрыклад Вялікі пасад ў Полацку ўжо з 1030-х гг. у рэчаіснасці быў вакольным горадам. На пасадзе звычайна пражывала асноўная частка насельніцтва горада і знаходзіўся торг. Пры нападзе на горад неўмацаваны пасад знішчаўся, часта самімі абаронцамі, а насельніцтва хавалася ў дзядзінцу або вакольным горадзе.