Пачатковая рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пачатко́вая ры́фма — рыфма, якая спалучае пачатковыя словы ў вершаваных радках. Сустракаецца яна рэдка. Як правіла, рыфмуюцца першыя словы сумежных радкоў:

Ёсць вінтоўка і махоркі пачак.
Ёсць ватоўка, хлеб і зрэдку боршч.

(П. Панчанка «У сорак першым»)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]