Першы Беларускі полк Беларускай Народнай Рэспублікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першы Беларускі полк БНР
Гады існавання лістапад 1918 года
Краіна Беларуская Народная Рэспубліка Беларуская Народная Рэспубліка
Падпарадкаванне Народны сакратарыят БНР
Уваходзіць у Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі
Тып пяхота
Функцыя Абарона незалежнасці БНР
Дыслакацыя Менск, тэрыторыя БНР пад нямецкай акупацыяй
Удзел у у бітвах не ўдзельнічаў

Першы Беларускі полк Беларускай Народнай Рэспублікі — першая спроба стварэння беларускай вайсковай адзінкі БНР. Створаная 11 лістапада 1918 года Народным сакратарыятам БНР у Менску. У тым жа месяцы ліквідаваная немцамі.

Вайсковая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

9 лістапада 1918 года Народны сакратарыят БНР у Менску выдаў пастанову аб фармаванні войска БНР. 11 лістапада генералу К. Кандратовічу, палкоўніку К. Езавітаву было даручана стварэнне штабу 1-га Беларускага Палка войска БНР.

Начальнікам Штаба войска БНР у лістападзе 1918 года быў прызначаны падпалкоўнік Павел Вент.

Нямецкія акупанты забаранілі стварэнне палка, Езавітаў патрапіў у нямецкую турму. Штаб палка перайшоў на нелегальнае становішча.

Кастусь Езавітаў у пачатку 1920 года пісаў: «Во все время пребывания немцев на белорусской территории они вели политику заигрывания с большевиками и, не смотря на неоднократно возбуждаемые Радой Белорусской Народной Республики ходатайства, не разрешили белоруссам приступить к созданию своей армии. Когда же белорусское офицерство, пользуясь наличием в белорусских деревнях громадного количества, отобранного в свое время от большевиков и тщательно спрятанного от немцев оружия, приступило к формированию белорусских отрядов без разрешения немецких властей, инициаторы этих формирований во главе с полковником Езовитовым, были арестованы, посажены в тюрьму и только неожиданная вспышка немецкой революции спасла их от расстрела».

Далейшае стварэнне беларускіх вайсковых адзінак Народным сакратарыятам БНР было прызнана мэтазгодным толькі ў складзе войска Літоўскай Рэспублікі. У канцы 1918 года віцэ-міністрам Краёвай Абароны Літоўскай Рэспублікі (Міністэрства абароны) быў прызначаны генерал К. А. Кандратовіч.

Стварэнне войска БНР прыпінілася да лістапада 1919 года.

Строй[правіць | правіць зыходнік]

Наплечнікаў, пятліц і іншых знакаў рознасці беларускія афіцэры штаба палка ў гэты час не насілі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.