Перысташчэлепныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перысташчэлепныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pterobranchia

Атрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   158642
NCBI   33627
EOL   8855

Перысташчэлепныя, крылашчэлепныя, перыстажабравыя (Pterobranchia) — клас другаснаротых жывёл тыпу паўхордавых.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Трапляюцца на глыбінях ад 100 да 650 м. Жывуць прымацаванымі да субстрату, утвараюць калоніі (акрамя атубарый). Кормяцца фіта- і зоапланктонам.

Цела даўжынёй да 1,4 см. Змяшчаецца ў доміку або трубцы, па паверхні якіх жывёлы могуць перамяшчацца. Расшыраны залозісты галаўны шчыток на пярэднім канцы цела (хабаток) служыць для поўзання і выдзяляе рэчыва для пабудовы доміка. На сярэднім аддзеле цела — каўнерыку 1-8 пар перыстых шчупальцаў, пакрытых раснічкамі, якія выконваюць функцыю дыхання (адсюль назва) і збірання кармавых часціц. Рот на брушным баку цела. Кішэчнік петлепадобны.

Раздзельнаполыя, размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне), ёсць гермафрадыты. Лічынкі свабоднаплаваючыя і поўзаючыя.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляюцца на 2 атрады, 3 роды: атубарыі (пашыраны каля берагоў Японіі), рабдаплеўры (ва ўсіх акіянах) і цэфаладыскусы (у Антарктыцы), 22 віды.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]