Плошча Актагон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Актагон у Будапешце

Плошча Актагон (венг.: Oktogon tér) у Будапешце ўтварае скрыжаванне праспекта Андрашы з Вялікім бульварным кальцом. Назву плошчы дала яе форма (Oktogon — «васьмівугольнік»). Будынкі, пабудаваныя на плошчы ў 1870-я гады па праекце Антала Скальніцкага, утвараюць васьмівугольнік. Пад плошчай размяшчаецца станцыя «Актагон» 1-й «малой» лініі Будапешцкага метрапалітэна. У 1936—1945 гадах плошча насіла імя Мусаліні, а ў паваенны перыяд называлася плошчай 7 Лістапада. У 1990 годзе плошчы вярнулі яе першапачатковае імя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]