Плямы Брашфілда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плямы Брашфілда — гэта плямы паміж унутраным і знешнім чырвонымі кругамі.

Плямы Брашфілда — гэта невялікія белыя або шаравата-карычневыя плямы на перыферыі радужнай абалонкі ў чалавечым воку з-за агрэгацыі злучальнай тканкі, звычайнага складніка стромы радужнай абалонкі. Плямы названы ў гонар лекара Томаса Брашфілда, які ўпершыню апісаў іх у сваёй дысертацыі ў 1924 годзе.[1]

Плямы Брашфілда з’яўляюцца характэрнай рысай храмасомнага захворвання сіндрому Даўна або трысаміі па 21 храмасоме. Яны сустракаюцца ў 35-78 % нованароджаных з сіндромам Даўна.[2] У пацыентаў з больш цёмнай радужнай абалонкай плямы Брашфілда, як правіла, зацямняюцца пігментацыяй пярэдняга наружнага слоя радужнай абалонкі. Такім чынам, яны значна часцей назіраюцца ў дзяцей са слабай пігментацыяй вачэй. Плямы Брашфілда часцей сустракаюцца ў пацыентаў з сіндромам Даўна еўрапейскага паходжання, чым у дзяцей азіяцкага паходжання, якія хварэюць тым жа.[3]

Плямы Брашфілда прадстаўляюць сабой вобласці гіперплазіі стромы радужнай абалонкі, акружаныя гіпаплазічнай тканкай адносна іх.

Падобныя плямы, апісаныя Крукманам[4] і Вольфлінам[5] сустракаюцца ў людзей без сіндрому Даўна. Гэтыя плямы, якія называюцца цельцамі Крукмана-Вольфліна, звычайна менш выразныя, іх менш і размешчаны больш перыферыйна, чым плямы Брашфілда пры трысаміі 21.[6]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Wallis, Hugh R.E. «The Significance of Brushfield’s Spots in the Diagnosis of Mongolism in Infancy», Archives of Disease in Childhood, 1951 December; 26 (130): 495—500. Retrieved on 21 March 2009.
  2. Sanez, R.B. (January 1999). Primary care of infants and young children with Down syndrome. American Family Physician. Vol. 59. p. 381. Архівавана з арыгінала 2011-06-06. Праверана 2007-10-18.
  3. Kim, J.H.; et al. (November 2002). Characteristic ocular findings in Asian children with Down syndrome. Nature. Vol. 16. pp. 710–714. doi:10.1038/sj.eye.6700208. PMID 12439664.
  4. Krückmann, E. (1907). "Die Erkrankungen des Uvealtractus und des Glaskopers Regenbogenhaut". In Graefe, A. von; Saemisch, T. (рэд-ры). Handbuch der gesamten Augenheilkunde. Vol. 5. pp. 1–11.
  5. Wolfflin, E. (1902). Ein klinischer Beitrag zur Kenntniss der Structur der Iris. Arch. F. Augenh. Vol. 45. pp. 1–4.
  6. Donaldson, DD (1961). The Significance of Spotting of the Iris in Mongoloids: Brushfield Spots. Arch. Ophthalmol. Vol. 65. pp. 26–31. doi:10.1001/archopht.1961.01840020028007.