Помста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Помста — акт расплаты за прычыненае зло шляхам нанясення крыўдзіцелю фізічнай, матэрыяльнай або маральнай шкоды. Звычай помсты вядомы з ранняй стадыі родавага ладу. Помста за забойства сваяка або нанясенне яму цялесных пашкоджанняў называлася кроўнай. Яе суб'ектам (мсціўцам) з'яўляўся род, адсюль сінонім кроўнай помсты - родавая помста. З узнікненнем прававых адносін помста страціла функцыі абароны сваякоў і ператварылася ў стыхійны, часам дзікі самасуд. Паколькі такі звычай моцна ўкараніўся ў псіхалогію людзей і нават у традыцыю цэлых народаў, пераадолець яго заканадаўчымі актамі было цяжка, таму ў старажытным праве з'явілася мера пакарання, роўная прычыненай шкодзе: «вока за вока, зуб за зуб». Пазней яе замянілі штрафам і іншымі формамі спагнання. З узнікненнем дзяржавы і права функцыі ўзаемнай абароны і грамадскага пакарання перайшлі да судоў і спецыяльных дзяржаўных органаў. Аднак крывавая помста ў некаторых народаў захавалася і да нашых дзён. Помста як з'ява існуе ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці і ў злачынным свеце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7