Правіла Ленца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Правіла Ленца, закон Ленца — асноўнае правіла (закон), якое вызначае напрамак індукцыйнага току.

Устаноўлена Э. Ленцам у 1834 годзе як удакладненне закону электрамагнітнай індукцыі.

Паводле правіла Ленца індукцыйны ток, які ўзнікае ў замкнёным контуры пры змене знешняга магнітнага патоку, мае такі напрамак, што створаны ім магнітны паток праз плошчу, абмежаваную контурам, імкнецца кампенсаваць тую змену знешняга магнітнага патоку, якая выклікае індукцыйны ток. Правіла Ленца з'яўляецца вынікам дзеяння закону захавання энергіі ў электрамагнітных з'явах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ленца правіла // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.