Каваты (правінцыя)
Правінцыя Каваты (яп.: 河内国 Каваты но куні, «Краіна Каваты» ці 河州 Касю:, «правінцыя Каваты») — гістарычная правінцыя Японіі ў рэгіёне Кінкі на востраве Хансю. Адпавядае ўсходняй частцы прэфектуры Осака.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Каваты была ўтворана ў VII стагоддзі. Яе адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў сучасным горадзе Фудзіідэра. Правінцыя займала важнае становішча на шляху ад сталіцы да заходніх рэгіёнаў Японіі.
Спрадвеку землі Каваты належалі Мананобэ, японскаму ваеннаму роду, які загінуў у VII стагоддзі ў рэлігійнай вайне супраць будыстаў роду Сога, абараняючы сінтаізм.
У перыяд Хэян (794—1185) правінцыя па чарзе належала родам Мінамота і Тайра.
У часы рэстаўрацыі Кэму (1333—1338) Каваты стала месцам асноўных баёў паміж прыхільнікамі імператара і Асікагі Такаудзі. Перамога апошняга прывяла да з'яўлення сёгуната Мурамаці, адзін з галоўных саветнікаў якога, род Хатакэяма, атрымаў правінцыю Каваты за баявыя заслугі.
У XVI стагоддзі гаспадарамі гэтых земляў былі роды Міёсі, Ода і Таётомі. У перыяд Эда (1603—1867) правінцыя Каваты была падпарадкавана непасрэдна сёгунату.
У выніку адміністрацыйных рэформаў 1871—1876 гадоў правінцыя Каваты ўвайшла ў склад прэфектуры Осака.
Паветы правінцыі Каваты
[правіць | правіць зыходнік]- Вакаэ (яп.: 若江郡)
- Ісікава (яп.: 石川郡)
- Каваты (яп.: 河内郡)
- Катана (яп.: 交野郡)
- Манда (яп.: 茨田郡)
- Сарара (яп.: 讃良郡)
- Сібукава (яп.: 渋川郡)
- Сікі (яп.: 志紀郡)
- Тагата (яп.: 大県郡)
- Такаясу (яп.: 高安郡)
- Танпі (яп.: 丹比郡)
- Фуруіты (яп.: 古市郡)
- Ясуяда (яп.: 安宿郡)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 『角川日本地名大辞典』全50巻. — 東京: 角川書店, 1987—1990. (Большой словарь японских топонимов издательства Кадокава. В 50 томах. — Токио: Кадокава сётэн, 1987—1990.)