Будызм
Будызм (санскр. बुद्ध धर्म, buddha dharma), рэлігійна-філасофскае вучэнне (дхарма) аб духоўным абуджэнні (бодхі). Лічыцца адной з трох (разам з хрысціянствам і ісламам) сусветных рэлігій, з'яўляецца найстарэйшай сярод іх. Узнік у 6—5 стагоддзях да н.э. ў Індыі (тэрыторыя сучаснага штата Біхар) як апазіцыйнае брахманізму вучэнне. Заснавальнік — Сідхартха Гаўтама (Буда).
У аснове будызму ляжыць вучэнне пра «чатыры высакародныя ісціны»: існуюць пакуты; іх крыніца — жаданні; выратаванне ад пакутаў магчымае; ёсць шлях да вызвалення ад пакутаў. Гэты шлях заключаецца ў адмове ад штодзённых спакусаў, у самаўдасканаленні. Канчатковая мэта — дасягненне стану нірваны. Прапанаваны так званы «сярэдзінны шлях» дасягнення нірваны, які прадугледжвае пазбягаць крайнасцей — як цягі да пачуццёвай асалоды, так і поўнага падаўлення гэтай цягі.
Распаўсюджаны пераважна ў Азіі. У свеце налічваецца ад 250 да 500 млн паслядоўнікаў.
[правіць] Гл. таксама