Правінцыя Сан-Луіс
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Аргенціна |
| Статус | правінцыя |
| Уключае | 9 дэпартаментаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Сан Луіс |
| Афіцыйная мова | іспанскі |
| Насельніцтва (2001) | 367 104 |
| Шчыльнасць | 4,8 чал./км² |
| Плошча | 76 748 км² (18-е месца) |
| Часавы пояс | -3 |
| Афіцыйны сайт | |
| Сан-Луіс на Вікісховішчы | |
Сан-Луіс (ісп.: San Luis) — правінцыя на захадзе цэнтральнай часткі Аргенціны.
Правінцыя мяжуе на поўначы з правінцыяй Ла-Рыёха, на ўсходзе - з Кордава, на поўдні з Ла-Пампа і на захадзе з правінцыямі Мендоса і Сан-Хуан.
Геаграфія і клімат [правіць]
Уся паўночная частка правінцыі пакрыта гарамі сярэдняй вышыні, самыя важныя з іх: Сьера-дэ-Сан-Луіс і Сьера-дэ-лос-Comechingones, якія ўтвараюць мяжу з суседняй правінцыяй Кордава. Паўднёвая частка правінцыі раўнінная, дамінуючы ландшафт - сухія пампасы і «Монтэ». У самой нізкай яе частцы знаходзіцца вялікае салёнае возера Пампа-дэ-лас-Салінас.
Нешматлікія рэкі, якія праходзяць па тэрыторыі правінцыі, гэта Рыа-Куінта, якая бярэ пачатак у Сьера-дэ-Сан-Луіс і працякае праз цэнтральную ўсходнюю частку правінцыі ў напрамку Кордава, Канлара, Рыа-Салада-дэль-Оэстэ (Рыа-Дэсагуадэра), утварае натуральную мяжу з Мендоса і Сан-Хуанам і Рыа-Салада-дэль-Оэстэ. Рэкі непрыдатныя для суднаходства.
Клімат засушлівы, умераны, з невялікай колькасцю ападкаў - 560 мм у год.
Гэта была адзіная правінцыя ў Аргенціне, якая не пераходзіла на летні час. У 2008 годзе большасць правінцый падтрымала Сан-Луіс.
| Адміністрацыйны падзел Аргенціны | ||
|---|---|---|
| Правінцыі | Буэнас-Айрэс | Вогненная Зямля | Жужуй | Карыентэс | Катамарка | Кордава | Ла-Пампа | Ла-Рыёха | Мендоса | Місьёнес | Неўкен | Рыа-Негра | Сальта | Сан-Луіс | Сан-Хуан | Санта-Крус | Санта-Фэ | Сант'яга-дэль-Эстэра | Тукуман | Фармоса | Чака | Чубут | Энтрэ-Рыас | |
| Сталіца | Буэнас-Айрэс | |