Аргенціна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


República Argentina

Рэспубліка Аргенціна

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "En Unión y Libertad"

геаграфічнае месцазнаходжанне
ArgentinaWorldMap.png
дзяржаўная мова: Іспанская
сталіца: Буэнас-Айрэс
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы: Крысціна Кіршнер
плошча: 2,780,400 км²
насельніцтва: 40 302 000 2007
шчыльнасць насельніцтва: 14 жых./км²
грашовая адзінка: Аргенцінскае песа
часавы пояс:
гімн: "Himno Nacional Argentino"
нумарныя знакі аўтамабіляў: RA
дамен у Інтэрнеце: .ar
міжнародны тэлефонны код: +54
карта
En-argentinamap.gif

Рэспу́бліка Аргенці́на, Аргенці́на,(па-іспанску: Republika Argentina Аўдыё праслухаць?) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразіліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргенціна прэтэндуе на Фалклендскія астравы, а таксама на частку Арктыкі. Назва паходзіць ад лацінскага argentum (серабро), якім індзейцы ўзнаградзілі тых, хто застаўся жывым пасля караблякрушэння з экспедыцыі Хуана Дыаса дэ Соліса. Аргенціна з'яўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Меркосур.

Змест

[правіць] Гісторыя

Перад тым, як сюды прыбылі еўрапецы ў 1516 годзе, тэрыторыі сучаснай Аргенціны былі заселеныя індзейцамі. У 1536 годзе быў закладзены Буэнас-Айрэс. З 1776 году гэтыя землі былі ў складзе віцэ-каралеўства Перу.

[правіць] Геаграфія

Аргенціна займае паўднёва-ўсходнюю частка мацерыка Паўднёвай Амерыкі, ўсходнюю частку вострава Вогненная Зямля і бліжэйшыя астравы Эстадас і інш.

Аргенціна з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргенціны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненная Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор'е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амерыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор'е Куё. На поўначы ёсць субтрапікальныя раўніны Гран Чако. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Месапатамія.

Агульная даўжыня мяжы 14 644 км. З іх — узбярэжжа 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Найвышэйшым пунктам Аргенціны з'яўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н.у.м.

Найдаўжэшай ракой Аргенціны з'яўляецца рака Парана.

[правіць] Эканоміка

У 18901930 гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краін свету. Развіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы раслі яшчэ хучэй. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызысу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібералізм змяніўся палітыкай інтэрвенцыянізму і пратэкцыянізму. У 50-х гадах тагачасны прэзідент Хуан Дамінга Перон вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краін. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі Перона скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых годах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызыс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краін, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіперінфляцыя, а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія ўваходзіць прыватызацыя і лібералізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў 19911998 гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000% у год, да 1-2%. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Гвалтоўна ўзросла безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт Нестар Кіршнер распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПа ў 20032007 гадах 7-11% штогод.

[правіць] Дэмаграфія

Найвялікія агламерацыі
Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён
1 горад Буэнас-Айрэс (горад i правінцыя) 19 251 Пампа
2 Кордава Кордава 1 513 Пампа
3 горад Покапіо Санта-Фэ 1 295 Пампа
4 Мендоса Мендоса 1 009 Куё
5 горад Ла-Плата Буэнас-Айрэс 858 Пампа
6 Сан-Мігел де Тукуман Тукуман 833 Паўднёвы-Захад
7 Мар-дел-Плата Буэнас-Айрэс 700 Пампа
8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад
9 Санта-Фэ Санта-Фэ 524 Пампа
10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё
11 Рэзістэнцыя Чако 400 Гран-Чако
12 Неўкен Неўкен 392 Патагонія
13 Сант'яга-дэл-Эстэао Сант'яга-дэл-Эстэра 389 Гран-Чако
14 Карэнтэс Карэнтэс 332 Месапатамія
15 Бая-Бланка Буэнас-Айрэс 310 Пампа

[правіць] Спорт

Зборная Аргенціны па футболе

Каляндар беларускіх арганізацыяў у Аргенціне

[правіць] Беларусы Аргенціны

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах