Пядзенікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пядзенікі
Gagitodes sagittata.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Клас:

Насякомыя

Атрад:

Лускакрылыя

Сямейства:

Пядзенікі

Навуковая назва

Geometridae Leach, 1815

ITIS   117556
NCBI   82593

Пя́дзенікі (Geometridae) — сямейства матылёў.

Налічваецца каля 15 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найбольш трапляюцца: пядзенік асенні, пядзенік зімовы, пядзенік хваёвы, пядзенік чубаты, пядзенік яловы вуглакрылы і інш.

Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі), маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія — паліфагі; ёсць драпежнікі.

Некаторыя віды — шкоднікі лесу і сельскагаспадарчых раслін.

Літаратура [правіць]

  • Максімава С. Пядзенікі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.