Пяльцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выкарыстанне пяльцаў пры машыннай вышыўцы
Мадам Пампадур за пяльцамі

Пяльцы, більцы[1] - прыстасаванне для вышывання, якое выкарыстоўваюць пры працы з вышыўкай вялікай плошчы.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Слова пяльцы паходзіць ад славянскага слова пяліць - расцягваць, распінаць, туга нацягваць[2].

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Напольная рама для вышывання

Часцей за ўсё пяльцы маюць круглую або авальную форму, але могуць таксама быць і прастакутнымі. Яны ўяўляюць сабой дзве рамкі, якія злёгку адрозніваюцца па памеры, паміж якімі заціскаецца тканіна.

Памер пяльцаў можа вар'іравацца ў вялікім дыяпазоне: ад маленькіх круглых, якія трымаюць у адной руцэ, да вялікіх прастакутных рам, якія мацуюцца да падстаўцы і стаяць на падлозе.

Выкарыстанне пялец, якія мацуюцца да працоўнага стала або стаяць на падлозе, зручней тым, што пры працы з імі абедзве рукі вольныя, што робіць вышыванне хутчэй і дакладней.

Матэрыял[правіць | правіць зыходнік]

Раней пяльцы рабілі з дрэва, косці, у тым ліку слановай. Сучасныя мадэлі часцей за ўсё выраблены з дрэва або пластмасы.

Зноскі

  1. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  2. Значэнне слова «ПЯЛИТЬ» у тлумачальным слоўніку Даля

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]