Пярэстая качка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пярэстая качка
Common shelduck arp.jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tadorna tadorna (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Месцы гняздоўяў

  Круглы год

  Зімняя міграцыя

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   175055
NCBI   75865
EOL   1047356

Пярэстая качка, ці пеганка (Tadorna tadorna) — буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных, адметная характэрным апярэннем са спалучэннем белага, рудага, шэрага і чорнага колераў. У сістэматыцы займае прамежкавае становішча паміж гусямі і тыповымі качкамі, вонкавым абліччам і паводзінамі нагадваючы абедзве гэтыя групы птушак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 58-71 см, размах крылаў 110—135 см. Самка крыху меншая за самца. Палавы дымарфізм слаба вызначаны — у гнездавы перыяд у самцоў з'яўляецца нарасць каля асновы чырвонай дзюбы. У самак белае кольца вакол асновы дзюбы. Дарослыя птушкі маюць чорную галаву з зялёным бляскам, за белымі грудзьмі характэрная паласа ржавага колеру. У маладых буры верх і белы ніз цела, люстэрка ржава-зялёнага колеру.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе пясчаныя або ілістыя марскія ўзбярэжжы, на поўдні таксама марскія астравы, эстуарыі, лагуны, засоленыя ўчасткі, розныя тыпы прэсных вадаёмаў у глыбі кантынентаў (асабліва азёрныя астравы), а таксама яры і абрывiстыя пагоркi паблiзу ад мораў, якiя параслi густымi кустамi або групамi дрэў.

Арэал разарваны: лакальна сустракаецца ў Еўропе, галоўным чынам на паўнёва-заходніх узбярэжжах Чорнага i Каспiйскага мораў (ліняючыя птушкі збіраюцца на Гельгаландзе, Фрызскіх а-вах, у Галандыі і Вялікабрытаніі), у Міжземнаморскім басейне, Сярэдняй Азiі, Блізкім Усходзе, Паўночнай Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі залётны від; толькi аднойчы адзначаны на гнездаванні.

Пералётны від. Месца зiмовак: Брытанскiя а-вы, Заходняя Еўропа, Мiжземнае мора, Паўднёвая Азiя.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць у норах (пакінутых лісамі або барсукамі), радзей пад каранямi або ў дуплах паваленых дрэў. Адтулiна добра схаваная ў кустах або навiслымi травамi. Гнёзды ў норах на адлегласцi прыбл. 1 м ад увахода (спарадычна да 3-4 м). Знешняя частка з сухiх траў (часта з прымессю марскiх водарасцей), багатая высцiлка з пуху.

Яйкi (7-12) з тупым вузейшым канцом або з аднолькавымi канцамi, белыя. Памеры: 67,0 х 47,0 мм.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]