Пётр Пятровіч Мяркулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Пятровіч Мяркулаў
руск.: Пётр Петрович Меркулов
Дата нараджэння 1836
Дата смерці 1901
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Пятровіч Мяркулаў (руск.: Пётр Петрович Меркулов; 1836 — 1901) — рускі архітэктар і інжынер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1856 годзе скончыў курс навучання ў Будаўнічым вучылішчы, пасля чаго два гады працаваў памочнікам архітэктара чарцёжнага ўпраўлення 1-й акругі шляхоў паведамленняў. У 1858—1865 гадах працаваў у Дэпартаменце Галоўнага ўпраўлення шляхоў паведамленняў і публічных будынкаў. У 1865—1868 — начальнік чарцёжных Тэхніка-будаўнічага камітэта МУС, у 1868—1871 — старшы памочнік справавода ў канцылярыі Марскога міністэрства, у 1868—1887 — пазаштатны член Тэхніка-будаўнічага камітэта МУС. У 1871 справавод у канцылярыі Марскога міністэрства, у 1887—1890 гадах штатны член ТСК МУС. У 1890—1901 гадах старэйшы справавод галоўнага ўпраўлення караблебудавання і забеспячэння Марскога міністэрства[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Охцінскай з'езджай часткі (цяпер пажарнае дэпо)
Васкрасенскі сабор у 1910 годзе

У 1857 годзе перамог у архітэктурным конкурсе на праект прыбытковага дома Таварыства для паляпшэння ў Санкт-Пецярбургу памяшканняў насельніцтва, якое працуе і жыве ў нястачы па Англійскаму праезду. Дом скончаны ў 1862 годзе. У тым жа годзе выканаў праект асабняка А. Купрыянава па Тараканаўскай вуліцы  (руск.) ў Пецярбургу[1].

У 1861—1867 гадах выканаў праект Охцінскай з'езджай часткі і багадзельні ў Пецярбургу[1].

Каля 1867 года стварыў праект будаўніцтва Васкрасенскага сабора ў Барысаве[2][3].

У 1867—1868 гадах кіраваў рамонтнымі работамі ў лютэранскай царкве Святой Ганны  (руск.) ў Пецярбургу[1].

У 1871—1890 гадах займаўся пытаннямі ўрэгулявання гарадоў[1].

У 1869—1871 гадах выканаў карэкціроўку праекта касцёла  (укр.) ў Екацярынаславе, распрацаванага А. В. Брадніцкім[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Меркулов Петр Петрович(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Кулагін А. М., Чарнатаў У. М. Васкрасенскі сабор // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 53. — 284 с. — 8 000 экз.
  3. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С. 39. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Общество для улучшения в С.-Петербурге помещений рабочего и нуждающегося населения // http://encblago.lfond.spb.ru
  • Ревский С. Б. Зодчие, инженеры, художники, участвовавшие в формировании Екатеринослава (конец XVIII — начало ХХ вв.) / Методическая разработка. — Д., 1981.
  • Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища): 1842—1892 / Сост. Г. В. Барановским. — Санкт-Петербург, 1892—1893.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]