Пікша
Пікша | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пі́кша (Melanogrammus aeglefinus) — від рыб з сямейства трасковых (Gadidae), вылучаемы ў манатыпічны род Melanogrammus.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага і ў Паўночным Ледавітым акіянах, найбольш у Паўночным моры, каля вострава Ісландыя, у паўночнай частцы Баранцава мора, на Ньюфаўндлендскай банцы. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы.
Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы вады, хаваюцца ад драпежнікаў пад купаламі медуз.
Промысел[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца важнай прамысловай рыбай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пікша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Alan Davidson, North Atlantic Seafood, 1979, ISBN 0-670-51524-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Статья «Тресковые кузины» Архівавана 27 красавіка 2009. на сайте А. Черницкого
- Haddock Архівавана 19 студзеня 2013. NOAA FishWatch. Retrieved 5 November 2012.