Пітарэцкі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Пітарэцкі манастыр
ფიტარეთის მონასტერი
41°28′44″ пн. ш. 44°19′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Грузінская праваслаўная царква
Дата заснавання XIII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пітарэцкі манастыр (груз. ფიტარეთის მონასტერი) — мужчынскі манастыр у вёсцы Пітарэці ў Грузіі. Адносіцца да Болніскай епархіі Грузінскай праваслаўнай царквы. Манастыр знаходзіцца ў цясніне ракі Храмі у 12 км на паўднёвы захад ад горада Тэтры-Цкаро і ў 100 км ад Тбілісі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Манастыр пабудаваны ў 1213-1222 гадах падчас праўлення цара Лашы Георгія. Быў разбураны пасля нашэсця манголаў і харэзмійцаў, у першай палове XIV века быў адноўлены.

У XVII стагоддзі манастыр быў зноў адрамантаваны і перабудаваны Капланам Баратышвілі: узведзена званіца, сцены вакол манастыра, вінны склеп, пахавальня і іншыя гаспадарчыя пабудовы[3].

У 1750 на манастыр напалі лезгіны, пабудовы былі моцна пашкоджаны, і манастыр зачыніўся да 1752 года. У вёсцы Пітарэці пасяліліся асеціны і аднавілі храм.

Падчас землятрусу 1988 года быў сапсаваны купал і перакрыцці сабора. У канцы 1990-ых сабор быў зноў адноўлены.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтрам манастырскага комплексу з'яўляецца сабор Раства Прасвятой Багародзіцы, званіцы з варотамі і гаспадарчых пабудоў. Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы — крыжова-купальны храм, у плане ўяўляе сабой амаль правільны квадрат, 15 метраў у даўжыню і 13 метраў у шырыню. Вышыня сабора 23 метры.Купал трымаецца на двух васьмігранных апорных слупах і выступах апсіды. На цыліндрычным барабане купала размешчана 12 вокнаў. Сабор пабудаваны са светлага каменя розных адценняў і ўпрыгожаны арнаментальнай разьбой, якая ўключае рэльефныя выявы святых, львоў, птушак, чалавечых галоў. Раней сабор быў увесь распісаны фрэскамі, якіх зараз захавалася мала.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  2. Zakaraia, P. (1990), ქართული ხუროთმოძღვრება XI-XVIII სს. ("Georgian Architecture of the 11th-18th centuries"). Tbilisi: pp. 96–113.
  3. Джанашия С. Н. Генеалогия рода Бараташвили Архівавана 3 мая 2021. // Этнографическое обозрение. — 1999. — № 1. — С. 125—136.