Павел Друцкі-Сакалінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Ю. Друцкі-Саколінскі)
Павел Друцкі-Сакалінскі
Друцк
Друцк
1-ы падкаморы віцебскі[d]
1566 — 1575
Пераемнік Юрый Паўлавіч Друцкі-Сакалінскі
маршалак земскі аршанскі[d]
з 6 верасня 1569
Пераемнік Цімафей Юр’евіч Друцкі-Сакалінскі

Нараджэнне каля 1500[1]
Смерць не раней за 1575
Род Друцкія-Сакалінскія
Бацька Юрый Сямёнавіч Друцкі-Сакалінскі[d]
Жонка Ганна з Друцкіх-Любецкіх
Дзеці Юрый Паўлавіч Друцкі-Сакалінскі
Званне ротмістр

Павел Юр’евіч Друцкі-Сакалінскі (каля 1500 — 1575) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Юрыя.

Ротмістр ВКЛ, маршалак аршанскі з 1569. Уладальнік часткі Саколіна, Бабчы, Каменя, Бешанковічаў, у 1565 годзе атрымаў на ленным праве маёнткі Лугінавічы і Рубеж у Полацкім павеце.

Заснавальнік галіны ленных уладальнікаў Лугінавічаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. ВаронінНаваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 51.