Радыеізатопная батарэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Радыеізатопная батарэя або радыенуклідная батарэя — назвы, якія выкарыстоўваюцца для апісання прылады, якая выкарыстоўвае энергію ад распаду радыеактыўнага ізатопа для атрымання электрычнасці. Такі генератар прынцыпова адрозніваецца ад ядзернага рэактара тым, што выкарыстоўвае не накіраваную ланцуговую ядзерную рэакцыю, а энергію павольнага прыроднага распаду радыеактыўных ізатопаў.

У радыеізатопных батарэях часцей выкарыстоўваюцца радыеізатопы, якія вылучаюць бэта-часціцы нізкай энергіі або альфа-часціцы. Нізкая энергія бэта-часціц неабходна для прадухілення з’яўлення высокаэнергетычнага пранікальнага тармазнога выпраменьвання, якое патрабуе моцнага экранавання. Для радыеізатопных батарэй выкарыстоўвалі трытый, нікель-63, праметый-147, тэхнецый-99. Таксама вядомыя батарэі з выкарыстаннем плутонію-238, кюрыю-242, кюрыю-244 і стронцыю-90.

Акрамя фізічных уласцівасцей выкарыстанага ізатопа, існуюць таксама пытанні хімічных уласцівасцей і даступнасці. Прадукт, выраблены з дапамогай нейтроннага апрамянення ў ядзерным рэактары або ў паскаральніку западжаных часціц, атрымаць складаней, чым прадукт дзялення, які лёгка здабываецца з адпрацаванага ядзернага паліва.

Перавагі[правіць | правіць зыходнік]

  • надзвычай высокая ёмістасць (на адзінку вагі або аб’ёму) — у тысячы ці сотні тысяч разоў большая, чым у хімічных батарэй або паліўных элементаў;
  • невялікія памеры;
  • доўгі час працы (ад некалькіх месяцаў да дзясяткаў гадоў);
  • не патрабуе абслугоўвання.

Недахопы[правіць | правіць зыходнік]

  • нерэгулюемая (немагчыма спыніць па жаданню або паскорыць вылучэнне энергіі, магчыма толькі рассейваць непатрэбную энергію);
  • неабходнасць абароны ад радыеактыўных выпраменьванняў;
  • цяжкасці ўтылізацыі пасля заканчэння выкарыстання.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным радыеізатопныя батарэі выкарыстоўваюцца там, дзе неабходна забяспечыць працяглую аўтаномную працу. Асноўныя галіны прамысловасці — гэта касмічныя апараты (штучныя спадарожнікі, міжпланетныя станцыі, зонды, пасадачныя апараты), глыбакаводныя прыборы і станцыі, генератары электрычнасці для цяжкадаступных месцаў (Арктыка, Антарктыка, адкрыты акіян, горная мясцовасць).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корлисс У. Источники энергии на радиоактивных изотопах. — Москва: Мир, 1967. — 420 с.