Радыяметрыя
Радыяметрыя — сукупнасць метадаў вымярэнняў актыўнасці крыніц іанізуючага выпраменьвання. Грунтуецца на розных фізічных эфектах, якія ўзнікаюць пры ўздзеянні выпраменьвання на рэчыва — люмінесцэнцыя, іанізацыя, утварэнне бачных слядоў і т. д.
Адным з заснавальнікаў радыяметрыі з'яўляецца Ганс Гейгер, які ў 1908 годзе вынайшаў лічыльнік зараджаных часціц, які і дагэтуль носіць яго імя. Таксама можна назваць Чарльза Вільсана, які распрацаваў камеру Вільсана, якая дазваляе назіраць траекторыі зараджаных часціц.
Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]
- Медыцына — радыеізатопная дыягностыка
- Археалогія — радыевугляродны аналіз
- Геафізіка — разведачная геафізіка
Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радыяметрыя