Размовы:Алена Міхайлаўна Ланская

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навошта зорныя шарлатаны ў артыкуле?[правіць зыходнік]

Даўно вядома, што гандлям зоркамі займаюцца шарлатаны, а ў зорныя каталогі ніхто з сур’ёзных людзей не заглядае. Вось тут артыкул на Tut.by пра тэму зорных каталогаў (да рэчы, згаданы менавіта той каталог, пра які напісана ў артыкуле):

Там жа ёсць артыкул з каментарыямі Міжнароднага астранамічнага саюза на конт гандлю зоркамі:

То ж ці варта згадваць у артыкуле той факт, што хтосьці неяк назваў зорку у сваім каталозе (у які ніхто, акрамя саміх пакупнікоў зорак, не глядзіць)? Такім чынам Вы, акрамя ўсяго іншага, падтрымліваеце гэтыя шарлатанскія каталогі. Навошта? Ці энцыклапедычна гэта? Хтосьці (размовы) 14:29, 15 мая 2013 (UTC)

Праўце смела, пагатоў падставы для гэтага абгрунтаваныя. --Максім Л. (размовы) 14:35, 15 мая 2013 (UTC)

Закон аб СМІ[правіць зыходнік]

А які менавіта пункт артыкула 34 Закона аб СМІ быў парушаны? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:28, 17 мая 2013 (UTC)

Глядзіце, калі ласка, абмеркаванне тут. --Gruszecki (размовы) 18:24, 18 мая 2013 (UTC)
Пляваць на яе ўхваленне, яна публічная асоба, сапраўднае імя якой шмат разоў з'яўлялася ў СМІ [1][2][3][4] і закон арт. 34 Закона аб СМІ РБ (... не мае права раскрываць імя асобы, якая прадставіла звесткі, без згоды гэтай асобы.) не мае да гэтага аніякага дачынення. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:43, 19 мая 2013 (UTC)
А чаму ў артыкуле няма сапраўднага прозвішча? І пры чым тут Закон аб СМІ? У Златы Огневіч, Ані Лорак сапраўдныя прозвішчы пазначаюцца. Чаму Ланская павінна быць выключэннем? --Rymchonak (размовы) 09:53, 19 мая 2013 (UTC)
Таму што яна асабіста выказала сваё фі :). Дадаў у артыкул сапраўднае імя са спасылкай на дзяржаўныя СМІ --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:26, 19 мая 2013 (UTC)
Спадар Уладзімір, заўсёды ставіўся да Вас з павагай, але вымушаны Вас папрасіць не парушаць правіл ВП:ЭП. Хто, як не адміністратар, павінен у гэтым служыць прыкладам? Так сама хацеў бы вам параіць да азнаямлення праглядзець «Приоритет защиты частной жизни», якога відавочна не хапае ў беларускай Вікі, але якого дакладна варта прытрымлівацца.--Gruszecki (размовы) 19:02, 19 мая 2013 (UTC)
Сп.Грушэцкі, прачытаў "Абарону асабістага жыцця". Што парушае беларуская Вікіпедыя: пазначае адрас, тэлефон Ланской, марку аўто? Пададзена толькі правераная інфа: яе сапраўднае прозвішча. А гэта абсалютна энцыклапедычна (як для Ані Лорак - сапр. Караліна Куек, Златы Огневіч - сапр. Іна Бардзюг): Статьи о современниках нужно писать с ответственностью, осторожностью и в нейтральном энциклопедическом стиле, равно избегая преуменьшений и преувеличений. Статья должна непредвзято документировать то, что опубликовали об объекте надёжные сторонние источники и, при некоторых обстоятельствах, то, что объект статьи опубликовал о себе сам. Стиль написания должен быть нейтральным, сдержанным и сфокусированным на изложении фактов, не оставляя места никакой оценочности или субъективности. Артыкул толькі перадае факты, як у артыкулах іншых спявачак Лорак, Огневіч. Сп. Чаховіч даў зноскі на рэспубліканскія СМІ. --Rymchonak (размовы) 19:12, 19 мая 2013 (UTC)
Пункт «Защита частной информации и использование первоисточников»: «С распространением краж личных данных полное имя и дата рождения всё чаще считается частной информацией.... если объект биографии возражает против публикации». Сапраўднае прозвішча — прыватная інфармацыя. І наяўнасць чагосці ў іншых артыкулах не можа быць паказальнікам. Па яе словам, ёй асабіста гэта не вельмі значна, але яна не жадае прыцягваць увагі гэтым да сваіх бацькоў, клапоцячыся пра іх спакой. Толькі і ўсяго, не бачу тут цяжкасцей. Але паразуменне праявіць варта. --Gruszecki (размовы) 20:44, 19 мая 2013 (UTC)
Мы не дабрачынны фонд, а энцыклапедыя. "...." гэта В статьях Википедии указываются полные имена и даты рождения, получившие широкую известность благодаря публикации в надёжных источниках или источниках, аффилированных с объектом статьи. Однако, если есть сомнения в значимости обсуждаемой персоны, или если объект биографии возражает против публикации его даты рождения, следует просто указывать год рождения вместо точной даты., дзе, аднак, няма ніякіх рэкамендацый адносна сапраўднага імя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:02, 19 мая 2013 (UTC)