Размовы:Антрапалогія беларусаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Можа лепей Антрапалогія Беларусі, бо як Вы ў дадзеным артыкуле вызначаеце этнас «беларус».--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:20, 24 лютага 2014 (FET)

Антрапалогія Беларусі — абсурдны выраз з пункту гледжання медыцыны, біялогіі і антрапалогіі. Пад этнасам «беларусы» маюцца на ўвазе менавіта беларусы — этнас, які жыве на тэрыторыі Беларусі стагоддзямі. Да іх не адносяцца тыя, хто пераехаў у Беларусь падчас СССР ці РІ. Калі антраполагі праводзяць даследаванні, яны заўжды рупліва высвятляюць карані людзей, якія з'яўляюцца аб'ектамі даследавання. І адзіны крытэрый — генетычны. Напрыклад, Андрусь Такінданг пры ўсёй яго беларускасці на даследванне не трапіў бы. Таму няма пытання наконт таго, як вызначаць наш этнас тут. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:46, 24 лютага 2014 (FET)
Сп. Ігар Барысавіч, а што рабіць з балцкімі плямёнамі, якія насялялі частку тэрыторыі сучаснай Беларусі?--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:13, 24 лютага 2014 (FET)
Яны растварыліся ў нашым этнасе. Дарэчы, гэта ўлічана: у артыкуле аналізуецца ажно 30 груп беларусаў, уключаючы нашчадкаў балтаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:58, 24 лютага 2014 (FET)
Таму ў мяне і ўзнікла гэтае пытанне, што беларусы - гэта славяне, а не балты. Тым больш, што ў антрапалагічных даследаваннях, якія праводзяцца ў археалогіі Беларусі, не кажуць антрапалогія беларусаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:54, 24 лютага 2014 (FET)
У маім разуменні, беларусы — камбінаваная нацыя, але камбінацыя тая адбылася тысячу гадоў таму, таму не думаю, што ёсць нейкае парушэнне сэнсу ў гэтай назве, якая цяпер у артыкуле. Антрапалогія краіны — абсурдная назва, бо антрапалогія даследуе менавіта этнасы і людзей. Антрапалогія насельніцтва краіны — больш прымальная назва, але тут таксама не зусім карэктна, бо трэба ўжо ўлічваць тых, хто сюды прыехаў за апошнія 50 гадоў (а такіх працэнтаў 15 усёй краіны), а пры даследваннях улічвалі менавіта беларусаў. Этнас -- гэта ўвогуле паняцце амаль філасофскае, бо цяжка высветліць, дзе скончваецца адзін і пачынаецца іншы, асабліва ў памежных раёнах. Таму, думаю, што варта пакінуць усё як ёсць. Але гэта проста маё меркаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:58, 24 лютага 2014 (FET)