Размовы:Высакавольтны выключальнік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алейный ці масляны?[правіць зыходнік]

Дзякую шаноўнае спадарства што правіце арфаграфію, але ж у мяне неадназначнасць. Справа ў тым, што па логіке ў нашым выпадку «алей» а не «масла», але «Русско-Белорусский словарь электротехнических терминов» аўтарства Краеўскай-Грынберга-Краснея за 1993 год дае пераклад выразу «Масляный выключатель» как «маслены выключальнік» (так жа як і маслены трансфарматар, масланапоўнены бак, маслаўказальнік і г.д.).

Т.я. ёсць ідэя ў будучым зрабіць шэраг артыкулаў пра высакавольтныя штукі (і гэты «Маслянный выключатель» яшчэ адгукнецца) то патрэбен савет мовазнаўцаў. Да тагож дапускаю што ёсць больш новыя тэхннічныя слоўнікі (дзе дарэчы пераклад можа быць увогуле іншым). HK-47 (размовы) 19:32, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

ТСБМ Масла — Тлустае рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў. Змазачнае масла. Парафінавае масла. Алей — Тлушч з расліннага насення: канаплянага, макавага, ільнянога, гарчычнага, сланечнікавага і пад. --JerzyKundrat (размовы) 20:20, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
ТСБМ, том 1 — алей; ТСБМ том 3 — масла. Машыннае, маторнае, трансфарматарнае масла, а не алей. Інакш — чакай пажараў і выбухаў.--VladimirZhV (размовы) 20:42, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]