Размовы:Дзмітрый Аляксандравіч Коўб

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нарва-Транс[правіць зыходнік]

Сп. Artsiom91 клуб мае назву ФК Нарва Транс, а не проста Транс, ва ўсякім выпадку на афіцыйным сайце і на эмблеме выкарыстоўваюць такую форму.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:18, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]

"Нарва Транс" — гэта па-эстонску, у іх спачатку горад, потым назва. Гэтак жа ru:Калев (футбольный клуб, Силламяэ) называецца en:JK Sillamäe Kalev. Я ж лічу, што мы не эстонцы і лепей даваць натуральны парадак слоў.--Artsiom91 (размовы) 01:29, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Мы не эстонцы:) Але на расейскай мове на афіцыйным сайце клуба, якім валодае беларус, наўрад ці будзе напісана з эстонскім кантэкстам. Мне так здаецца. Дарэчы, Сп. Artsiom91, Вы заўважылі, што ў большасці Вікіпедый (я памятаю, што гэта не аргумент), назвы эстонскіх клубаў падаюцца менавіта так: ФК Сілламяэ Калеў, ФК Нарва Транс і г.д. Вы не падумайце, што я вырашыў разнастаіць сабе вечар, проста такія супярэчнасці вельмі кідаюцца ў вочы.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:49, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]
На эстонскім сайце насамрэч рускай пішацца проста транскрыпцыя з эстонскай (што характэрна для многіх краін былога СССР, але ў Расіі дагэтуль не звыкліся называць нашу краіну "Беларусь"). Дарэчы, пішацца без злучка "Нарва Транс", а многія рускамоўныя рэсурсы (у тым ліку Вікіпедыя) незразумела на якой падставе дадаюць злучок "Нарва-Транс". У Беларусі футбольны клуб «Смалявічы-СТІ» таксама на сваім афіцыйным сайце піша назву без злучка "Смалявічы СТІ" і нават звяртае ўвагу што менавіта так правільна, але абсалютнае большасць іншых крыніц злучок ставіць. Я пытаюся арыентавацца на больш аўтарытэтныя крыніцы (а не тыя, што хуценька пішуць якую-небудзь назву) — "Прессбол" у газетным варыянце дае "Транс" (Нарва) (у "Шахцёры" пра Каценку). Наконт іншых вікіпедый, яны прадказальна перадаюць эстонскую назву, а не рускую, таму і пішуць "Нарва Транс".--Artsiom91 (размовы) 08:52, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Магчыма, Вы і маеце рацыю. Але каб гэта не прывяло да абсурда, калі назвы каманд MLS і іншых заакіянскіх чэмпіянатаў (Лос-Анджэлес Гэлаксі, Ванкувер Уайткэпс і інш.) раптам не пачалі пісаць наадварот.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:35, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]