Размовы:Домік Пятра I (Полацк)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Існуе таксама меркаванне, што ў гэтым доміку Пётр І не жыў і не спыняўся, а гэтая леенда была выдумана ў савецкі час, каб уратаваць помнік аб зносу. Крыніцы трэба пашукаць, таму меркаванне ў размовах.--Павел Петро (размовы) 20:16, 18 мая 2013 (UTC)

Вось, што піша расейскі даследчык М. Без-Карніловіч: В 1705 в феврале Князь Меншиков с войском двинулся к Полоцку, и расположился за городом в лагере; туда же прибыл и Император 12 июня, остановился за городом, в кельях принадлежавшего езуитам Спасского монастыря... В Спасский монастырь к Императору приезжал Лифляндский дворянин Паткуль... Вечером в 11 часов, поблагодаря радушных хозяев, Император из Коллегиума возвратился к себе в Спасский монастырь, где прожил до 12 июля (Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присоовокуплением и других сведений к ней же относящихся / Составлены генерал-майором Михаилом Осиповичем Без-Корниловичем. СПБ., 1855. С. 91.). У. Арлоў (Таямніцы полацкай гісторыі... С. 269): Ён жыў то ў келлях Спасаўскага манастыра, што належаў тады езуітам, то ў зграбнай, пабудаванай у 1694 годзе мураванцы недалёка ад Богаяўленскага манастыра, на якой цяпер вісіць мемарыяльная дошка. Аднак Арлоў не спасылаецца на крыніцы.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:33, 18 мая 2013 (UTC)