Размовы:Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вы ўжо вызначыцеся: або скарочаныя назвы, або афіцыйныя --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:00, 25 мая 2014 (FET)

Справа ў тым, што гэта і скарочаная назва, і афіцыйная. Іанічныя астравы самі ніколі не насілі назвы "Іанічная рэспубліка", гэта калька з рускай мовы. Мы ўжываем кароткія назвы для сучасных краін, калі яны нарматыўныя (мы не клічам ЗША проста "Амерыкай"), але афіцыйныя для былых краін ("Расійская імперыя" замест проста "Расія", каб адрозніваць розныя перыяды існавання дзяржавы). --J. C. Richter (размовы) 13:15, 25 мая 2014 (FET)
Але клічам КНДР - Паўночнай Карэяй, а Рэспубліку Карэю - Паўднёвай Карэяй, хоць яны ніколі не насілі такія назвы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:21, 25 мая 2014 (FET)
Прабачце, але чаму яны ніколі не насілі такія назвы? Гэтыя назвы не з'яўляюцца афіцыйнымі, паколькі гэтыя дзяржавы не прызнаюць адна другую, але яны шырока ўжываюцца ў прэсе і кнігах і распаўсюджаны ў самой Карэі. Правілы патрабуюць ад нас карыстацца скарочанымі назвамі краін - чаму ж гэта не скарочаныя? Мы ж клічам Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі проста "Вялікабрытанія", хоць яно так не называецца ўжо трыста год.
Да таго ж амаль усе раздзелы Вікіпедыі называюць карэйскія дзяржавы так, бо поўныя назвы надта вялікія, а скарачэнне РК - надта шматзначнае.
Калі ж кранаць пытанне саманазвы: КНДР з РК - гэта толькі калькі з рускай і англійскай мовы адпаведна, бо афіцыйна яны сябе тытулуюць Часонскай Дэмакратычнай Народнай Рэспублікай і Вялікай Ханскай Народнай Дзяржавай і меюць скарочаныя назвы "Часон" і "Хангук", якія і ўжываюцца іх грамадзянамі. Мы перакладаем іх як "Карэйская НДР" і "Рэспубліка Карэя" толькі таму, што так прынята ў нашай гісторыяграфіі, правільна гэта ці не. А вось назва гістарычнай дзяржавы на Іанічных астравах у нас ніяк не прынятая. У рускай мове існуе шэраг традыцыйных перакладаў, часам не вельмі суадносных з арыгіналам, але яны проста замацаваліся гістарычна ў той час, калі і абставіны для дакладнасці перакладу былі горшымі, і шмат якіх паняццяў, нармальных для нас цяпер не існавала. Так навошта цягнуць скажоныя пераклады з рускай мовы, калі мы можам звярнуцца да мовы арыгіналу і гэта не супярэчыць нашай моўнай традыцыі? Вы ж самі прыводзілі гэты аргумент у размовах па Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. Навошта нам браць назву "Іанічная рэспубліка", калі яна так называлася толькі ў царскай Расіі? --J. C. Richter (размовы) 13:55, 25 мая 2014 (FET)