Размовы:Клецк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Самі-ж падаяце спасылку (зноскі п.7) на сайт Клецкага райвыканкаму, дзе гаворыцца:"Современный герб Клецка утвержден Решением №106 Клецкого райисполкома 29 ноября 1999 года и внесён в Гербовый матрикул Республики Беларусь 21 декабря 1999 года под №37. "В золотом поле "барочного", или "германского", щита под княжеской короной охотничий рожок с золотой фурнитурой".І пры гэтым малюнак гербу ў артыкулі застаецца з блакітным полем, гістарычны.

Нестыкоўкі[правіць зыходнік]

"Існавала тут яшчэ ў сярэдзіне ХІ ст." — пярэчання з папярэдне напісаным у артыкуле ніхто не бачыць? Трэба будзе парыцца па крыніцах… якіх няма практычна добрых. Капалі, яшчэ калі я малым там быў… Ryčard Humel (размовы) 00:53, 1 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Першапачаткова раздзел гісторыі пачынаўся менавіта з гэтах слоў. Але пазней ананім дапісаў пра балцкае і дрыгавіцкае паселішчы, гэта было перанесена ў артыкул пра Клецк, таму і нестыкоўка з’явілася. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі піша, што ў сярэдзіне ХІ ст. ужо было ўмацаванае паселішча, а да таго было неўмацаванае. Вось варта неяк зразумела напісаць пра гэта.--Artsiom91 (размовы) 01:26, 1 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Я пастараюся. Ryčard Humel (размовы) 01:52, 1 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Ваў, сцяг нейкі гарны наявіўся — нашыву на куртку зраблю. Крыніц, праўда, няма, але дзеля нашыў і ня трэба! Ryčard Humel (размовы) 03:16, 20 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

А што з гербам?[правіць зыходнік]

Я сам не дужа люблю ўладную ўсякую … але ж пра колеры такі. Энцыклапедыя, чы пакурыць? Можа варт і той і той падаць (у колеры шчыта розніца). Ryčard Humel (размовы) 03:24, 20 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Будзе падцягвацца з ВікіДаных, але варта сачыць, каб там не нарабілі вэрхалу ) --JerzyKundrat (размовы) 08:00, 20 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Залатое ж поле афіцыйна (бачце першае паведамленне на гэтай бачыне). Гістарычна было, як помніцца, сіняе. Таму і кажу — калі некага не задавальняюць сучасныя змены, дык можна абодва падаць. Ага, даруйце, бачу, што памянялі ўжо… Ну, калі каго "падрывае", дык мо напраўду падаць "як гістарычны" адменнік з сінім полем? Ryčard Humel (размовы) 21:41, 20 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
У картцы даем афіцыйны сучасны герб, у асобным артыкуле Герб Клецка ёсць пра гістарычны, думаю гэтага дастаткова.--Artsiom91 (размовы) 21:53, 20 лістапада 2022 (+03)[адказаць]