Размовы:Лібуша

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лібуша? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:25, 4 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

У БЭ ёсць толькі "Суд Любушы" у артыкул "Лех, Чэх і Рус" (Т.9, С.226), што з канчаткам не ясна, але ж жаночы род усё ж. Думаю, наогул Любуша, толькі такі варыянт і чуў/чытаў раней, што, вядома, не паказчык. --Максім Л. (размовы) 19:42, 4 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Паводле правілаў павінна быць -а на канцы: Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а - засталося разабрацца з другой літарай. Любуша ў БЭ, Лібуша ў метадычцы БДУ па чэшскай літаратуры і ў гісторыка Генадзя Семянчука, правільна, канечне, пісаць з -і-, як ў арыгінале, але калі БЭ фіксуе з -ю-, то, магчыма, ёсць нейкая традыцыя(?). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:18, 4 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Напэўна не магу казаць пра традыцыю, але думаю, што ёсць (руская), у кожным разе давядзецца зрабіць перасылку з аднаго з варыянтаў -- "Лібуша" або "Любуша", і даць абодва ў артыкуле. --Максім Л. (размовы) 22:25, 5 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]