Размовы:Мечыслаў Пароўскі
Я выдаліла кусок, дзе робіцца выснова пра працу на карысць польскай свядомасці, бо такімі тэмпамі нам давядзецца ўсіх настаўнікаў рускай мовы з нашых школ запісаць у рускіх і працуючых на карысць рускай свядомасці. Ніхто не адмаўляе, што былі палякі ў беларускіх землях, зразумела, яны неяк аб'ядналіся паміж сабой, але на прыкладзе тых жа мільёнаў імігрантаў у ЗША мы бачым, што можна ведаць свае карані і цікавіцца культурай продкаў, але лічыць сябе грамадзянінам ЗША і не хацець вярнуцца на Радзіму продкаў назаўсёды. Тым больш, што ў выніку Пароўскага Радзіма продкаў была бліжэй, чым польская мяжа.--Хомелка (размовы) 12:22, 1 снежня 2013 (FET)
- А вось гэтая змена не вельмі падабаецца. Асвета дакладна займалася не толькі мовай і рэлігіяй. Дакладна вядома, што яны вучылі таксама польскага патрыятызму. Спрэчка толькі ў тым, як разумесь тэрмін польскі. Працар лічыць, што гэта была адна з формаў постВКЛоўскай краёвасці, а напрыклад Тарасюк лічыць, што няма адрознення паміж палякамі з Польшчы і з ВКЛ. Прапаную кампраміс - напісаць, што Асвета выхоўвала ў патрыятызме да традыцыі Рэчы Паспалітай. Лічу гэта добрым выходам з сітуацы. Tomasz Bladyniec (размовы) 14:24, 1 снежня 2013 (FET)
- Ну, Тарасюк таксама лічыў, што прызнаваць беларускіх каталікоў палякамі няправільна, адзначаючы ў іх менавіта краявую самасвядомасць (D. Tarasiuk. Kultura a świadomość narodowa Polaków na początku XX stulecia // Kultura i świadomość etniczna polaków na Wschodzie. ― Wrocław, 2004. S. 131-140).--Ohlumon (размовы) 10:42, 3 снежня 2013 (FET)
- «адной з галоўных мэт было выхаванне дзяцей у духу польскага патрыятызму для рэалізацыі польскай ідэі, якая жыла на былых землях Вялікага Княства Літоўскага»[праясніць], — дзе жыла, а дзе і не начавала. Не вельмі-то буйныя беларускія памешчыкі і новая інтэлігенцыя спяшаліся пранікнуцца «польскай ідэяй» і бегчы пад польскае панаванне.
- «вынікам дзейнасці «Асветы» быў «неўміручы польскі дух». Як дух (нават польскі) можа быць вынікам арганізацыі? І нават яе дзейнасці?--Ohlumon (размовы) 11:35, 2 снежня 2013 (FET)
Думаю, што фразу: ///Мечыслаў Пароўскі ўспамінаў пазней, што вынікам дзейнасці «Асветы» быў «неўміручы польскі дух, які на ўсходніх рубяжах Вялікай Рэчы Паспалітай бараніў яе межы перад маскоўскай прагнасцю і кідаў пасевы заходняй культуры»/// можна выдаліць. А "польскі патрыятызм" і "польская ідэя" пісаць толькі ў двукоссях, бо так адэкватна.--Pracar (размовы) 19:08, 3 снежня 2013 (FET)
У артыкуле пра "Асвету" я ўжо перарабіў фразу так: ////Мечыслаў Пароўскі, падсумоўваючы вынікі 12-гадовай дзейнасці таварыства і аддаючы павагу працы ў ёй жанчынам, падкрэсліў, што стварэннем «Асветы» хацелі падтрымаць «неўміручы польскі дух, які на ўсходніх рубяжах Вялікай Рэчы Паспалітай бараніў яе межы перад маскоўскай прагнасцю і кідаў пасевы заходняй культуры»////--Pracar (размовы) 22:34, 3 снежня 2013 (FET)