Размовы:Петрапаўлаўская крэпасць

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мяркую, мусіць быць «Пятрапа́ўлаўская крэпасць». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:57, 13 ліпеня 2014 (FET)

У слове адзін націск на трэці склад, таму ніякага якання ў першым не адбываецца --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:01, 13 ліпеня 2014 (FET)
Я Вам на старонку размоў напісаў ужо. Слова ж двухкаранёвае, то бок складанае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:03, 13 ліпеня 2014 (FET)
Таму націск сапраўды адзін. І па гэтай прычыне як раз і мусіць быць яканне. Узгадайце школьныя выпадкі: «чарнабро́вы» і «чо́рнабаро́ды». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:05, 13 ліпеня 2014 (FET)
Хіба ў складаных словах, якія маюць націск на першы склад другога кораня, не адбываецца яканне ў першым корані? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:06, 13 ліпеня 2014 (FET)
Слова менавіта ў такой форме сустракаецца ў аўтарытэтных крыніцах, а новыя правілы нічога новага ў гэтам плане не прыўнеслі, там не бачу сэнсу марнаваць свой час. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:47, 13 ліпеня 2014 (FET)
Ну калі так ё ў крыніцах, то сапраўды няма чаго ламаць галаву. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:05, 13 ліпеня 2014 (FET)