Размовы:Польская абарончая вайна (1939)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чаму Вы знішчылі спасылку на горад Лондан? Калі будзем дапаўняць артыкул - пра ўцёкі польскага ўрада да англічан пісаць давядзецца ўсё роўна. Ivan Sidorsky 16:09, 24 Красавік 2007 (UTC)

Але пры чым тут непасрэдна Лондан? У артыкуле пра горад наўрадці мы будзем узгадваць, што туды збег польскі ўрад (хіба што адным радком, і тое не думаю). Можам паставіць спасылку на што-небудзь накшталт "Англія ў 2-ой сусветнай вайне", ці "Міжнародная палітыка Вялікабрытаніі", ці яшчэ што. --Astap 16:13, 24 Красавік 2007 (UTC)
Мо і праўда, Лондан у гл.таксама такой тэмы гэта занадта "збоку"? Ужо хіба ставіць у гл. таксама тых нашых вядомых, хто быў у польскім войску? Yury Tarasievich 16:16, 24 Красавік 2007 (UTC)
Добра, давайце пакуль так зробім. Я і так стараюся ўсе замежныя і міжнародныя справы падаваць, "гледзячы з Беларусі". (Дарэчы, - адна з прычын, нашто нам асобная вікіпедыя, хаця маглі б, здавалася б, і па-руску чытаць). Ivan Sidorsky 16:26, 24 Красавік 2007 (UTC)