Размовы:Савет Міністраў Міхаіла Мясніковіча

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Кабінет міністраў Міхаіла Мясніковіча" — вельмі дзіўная назва, якая ніяк не зафіксавана дакументальна.

  • 1) "Кабінетам Міністраў" беларускі ўрад называўся ў 1994—1996 гадах, пасля чаго вярнуў назву "Савет Міністраў". Калі і ўжываць якую назву, то "Савет Міністраў".
  • 2) "Кабінет міністраў Міхаіла Мясніковіча" — вельмі дзіўна, урады Беларусі ніколі не падзяляліся ні па прынцыпе "прэм'ер-міністра", ні па прынціпе "прэзідэнцкага тэрміну".
  • 3) "7-ы Савет міністраў Рэспублікі Беларусь" — са сказанага ў вышэйшым пункце, незразумела, паводле якой такой нумерацыі ён сёмы.

Увогуле, такі стыль выкладання больш падыходзіць урадам Заходняй Еўропы, але зусім на пасуе беларускім рэаліям, дзе ўсе члены ўрада прызначаюцца Прэзідэнтам, а ніяк не Прэм'ер-міністрам.--Artsiom91 (размовы) 16:05, 28 снежня 2014 (FET)