Размовы:Святлана Георгіеўна Ціханоўская
Выдалена удзельнікам Liashko
Што не так?
Расійскі палітолаг Вераніка Крашэніннікава назвала Святлану Ціханоўскую «Гуайдо ў спадніцы», падкрэсліўшы яе невысокі лідарскі патэнцыял[1].
Пра вядомага палітолага Крашеніннікаву глядзі артыкул у рувкі.
- Гэта ўсяго толькі калумністка «Літаратуркі», яе меркаванне прыватнае, неаўтарытэтнае і можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. --JerzyKundrat (размовы) 20:22, 20 жніўня 2021 (+03)
- Супадае, супадае. Ды гэта і не важно. Аўтар сама па сябе аўтарытэт.
Вядомая ў Еўропе палітолаг з кучай публікацый. Дарэчы, у вас нейкая Аксак называе С. Ц. Рагнедай, — мабыць, летапісаў ня чытала.--Ohlumon (размовы) 20:46, 20 жніўня 2021 (+03)
- Аксак пісьменніца, кшталту мастак. Вядомая ў Еўропе палітолаг мо штось напісала пра Ціханоўскую ў сваіх паліталагічных працах? --JerzyKundrat (размовы) 20:52, 20 жніўня 2021 (+03)
- Дык я не пачуў прычыну выдалення. Паводле правілаў.--Ohlumon (размовы) 21:06, 20 жніўня 2021 (+03)
- Маргіналія. --JerzyKundrat (размовы) 21:20, 20 жніўня 2021 (+03)
- Маргіналіі? Якім бокам? А да маргінальных тэорый таксама не падыходзіць. Хопіць трызнець. Прычыны?--Ohlumon (размовы) 21:38, 20 жніўня 2021 (+03)
- Зашмат у вас пытальнікаў, так кансэнсус не шукаюць. Паліталагічныя працы для ацэнак падышлі б лепш за калонку ў літгазеце. --JerzyKundrat (размовы) 21:45, 20 жніўня 2021 (+03)
- Заўважу таксама, што гэта аўтарка спрабуе экстрапаляваць вопыт Гуайдо на магчымую палітычную будучыню Ціханоўскай — лепш бы ацэньваць тое, што зроблена замест гадання на кававай гушчы. --JerzyKundrat (размовы) 21:50, 20 жніўня 2021 (+03)
- Зашмат у вас пытальнікаў, так кансэнсус не шукаюць. Паліталагічныя працы для ацэнак падышлі б лепш за калонку ў літгазеце. --JerzyKundrat (размовы) 21:45, 20 жніўня 2021 (+03)
- Прапагандыстка з партыі «Адзіная Расія» дае нейкае няўцямнае вызначэнне асобе. Ніякіх тлумачэнняў, што можа значыць «Гуайдо ў спадніцы». Гэта значыць што ў яе сілы як у мужыка, ці ў чым сэнс? А ўвогуле, эпітэты прапаганды не ёсць звесткамі, у якіх ёсць значнасць, калі толькі гэта не артыкул пра прапаганду.--Liashko (размовы) 23:59, 20 жніўня 2021 (+03)
- Ну яна мае на ўвазе, што Гуйдо лузер, а Ціханоўская ў дадатак яшчэ й баба. --JerzyKundrat (размовы) 00:05, 21 жніўня 2021 (+03)
- ↑ Вероника Крашенинникова.. Гуайдо в юбке . Литературная газета (4 жніўня 2021).