Размовы:Сумеснае карыстанне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне Удзельнік:Belarus2578,

Тут варта пакінуць, "шарынг", таму што "шэрынг" - гэта неадаптаваная транслітэрацыя. Акрамя гэтага доваду больш не бачу ніякіх, ён ніяк не дастатковы для змены назвы артыкула. Калі не будзе больш абгрунтаванняў лічу, што варта вярнуць "Шарынг". --Mr. Zabej (размовы) 01:27, 6 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Абгрунтуйце, калі ласка, слова „Шарынг” — відавочна памылковую транслітарацыю слова „Sharing”. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:52, 7 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
1. Практыка прымяння у гік суопльнасці тыя, хто размаўляе па-беларуску, выкарыстоўвае "шарыць", "шарынг".
2. Я лічу, што гэта добрая сацыяльная практыка для адаптацыя гэтага слова на беларускую мову з больш натуральным для беларускай мовы гучаннем "аканнем".
Калі вы прадаставіце большы аргумент, чым "транслітэрацыя" зраблю "шэрынг", а пакуль на правах аўтара вяртаю ў "шарынг". --Mr. Zabej (размовы) 03:19, 10 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Вы не прадставілі аргументаў у выглядзе аўтарытэтных крыніц на карысць "шарынга". Вікіпедыя не месца для ўкаранення чагосьці ці арыгінальных даследаванняў. Вяртаю назад у "шэрынг". Далейшыя пераносы толькі праз адміністратараў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:22, 10 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Калегі, спор бессэнсоўны, такого слова у беларускай мове няма. --Pessimist (размовы) 11:25, 23 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Pessimist шмат моваў запазычваюць словы і англійская і раская, чаму беларуская не можа запазычваць словы? --Mr. Zabej (размовы) 22:43, 27 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Безумоўна можа. Але ж Вікіпедыя не павінна станавіцца першапраходцам такой запазычанасці. Калі гэта слова з'явицца у беларускіх слоўниках - іншая справа. --Pessimist (размовы) 20:49, 16 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Дзяніс Тутэйшы вяртаю праўкі з артыкула асабліва назва, таму што ваша зменя ніяк не падмацавана крынцамі. Плюс такі падыход выключае магчымасць развіцця мовы і запазычвання тэрміналогій з іншых. Адбываецца нейкая рэдукцыя і наўмыснае спрашчэнне --Mr. Zabej (размовы) 22:43, 27 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

  • Шаноўны Міхаіл, нагадваю, што Вы, у сваю чаргу, не далі ніводнай рэальнай крыніцы. Артыкул застаецца пад кампраміснай назвай, якая ўсіх задавальняе, адпавядае сутнасці і не змяшчае памылковую транслітарацыю, якую Вы называеце слушнай. Такім чынам будзе дасягнуты кансэнсус. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:18, 27 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Ігар, артыкул перакладзены з англійскай мовы. Тое, што зараз вышэй - не кампрамісная назва, гэты суб'ектышнае бачанне Дзяніс Тутэйшы. Думаю, што вам трэба прапанаваць нейкія аргументы з трэціх крыніц, бо атрымліваецца вы правіце наогул па сваім жаданні. Я чакаю крыніцаў і больш сур'езных аргументаў. сумесная карыстанне гэта тлумачэнне шарынга, а не тэрмін. Таму тут калі ласка знайдзіце крыніцы, дзе будзе пацвержанне гэтаму валявому дзеянню з вашага боку. Або давайце артыкул на галасаванне выносіць, бо іначай працэс будзе працягвацца бязконца =) як сур'езна настроены =) --Mr. Zabej (размовы) 11:51, 28 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]