Размовы:Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ПраМова (вынесены змест)[правіць зыходнік]

Клуб аратарскага майстэрства «ПраМова» — клуб пры Таварыстве Беларускай Мовы (Беларусь, г. Менск, вул. Румянцава, 13).

Першыя паседжанні клубу адбыліся ў сакавіку 2011 года. Сустрэчы ладзяцца звычайна кожную сераду а 18:45.

Сустрэчы клуба «ПраМова» складаюцца з трох частак:

Прэзентацыі гатовых прамоў: некалькі сябраў клуба выступаюць з прамовамі, падрыхтаванымі на базе тых ці іншых праектаў з дапаможнікаў. Звычайна выступаюць, сама менш, 2 чалавекі, але колькасць аратараў можа мяняцца ў залежнасці ад плана ды працягласці сустрэчы.

Ацэнка прамоў: кожную гатовую прамову ды працу розных чальцоў клуба вусна ацэньваюць іхныя крытыкі. Ацэнка мусіць быць канструктыўная ды карысная для чальцоў клуба. Для гэтага ў клубе прыняты пэўныя правілы крытыкі аратарскай дзейнасці, якія ўлічваюць у сваёй працы крытыкі. Апроч вусных крытычных заўваг, кожны крытык складае для свайго аратара пісьмовыя каментары. Увогуле, пісьмовая ацэнка працы чальцоў клуба вітаецца не толькі з боку крытыкаў у дачыненні да аратараў, але з боку кожнага ўдзельніка сустрэчы.

Тэмы для спантанных прамоў: у гэтай частцы сустрэчы ўсе астатнія ўдзельнікі маюць магчымасць паімправізаваць на тую ці іншую тэму. Гэтыя прамовы экспромтам доўжацца да 2 хвілін.