Размовы:Тарава (атол)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сталіца дзяржавы[правіць зыходнік]

Нідзе не магу знайсці дакумента ці аўтарытэтнай крыніцы, якая бы магла пацвердзіць юрыдычны статус менавіта Паўднёвай Таравы як сталіцы. Усе аўтарытэтныя крыніцы кажуць аб тым, што менавіта ўвесь атол з’яўляецца сталіцай, але ўвесь урад фактычна знаходзіцца ў некалькіх пасяленнях паўднёвай частцы атола. Plaga med (размовы) 10:47, 28 лютага 2023 (+03)[адказаць]

А пэўна і няма вызначанага статусу. У рускамоўных крыніцах, напрыклад картах, у якасці сталіцы могуць давацца Тарава, Паўднёвая Тарава, Баірыкі, а часам пішуць проста што «сталіца на атоле Тарава».--Artsiom91 (размовы) 13:04, 2 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Падаваў у Спіс краін з некалькімі сталіцамі некаторыя спасылкі, тая ж энцыклапедыя Брытаніка і The World Factbook, якія мне падаюцца больш аўтарытэтнымі крыніцамі, чым адзін дакумент з аглядам эканомікі Паўднёвай Таравы, на які ў выніку спасылаюцца прынамсі ў англ вікі, хто піша пра яе статус як сталіцы. Таксама заўважу, што шмат дзе ідзе спасылка менавіта на Вікіпедыю як на першакрыніцу. Plaga med (размовы) 14:09, 2 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]