Размовы:Францыск (Папа Рымскі)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

http://www.sme.sk/c/6733008/meno-noveho-papeza-frantiska-sa-uvadza-bez-rimskej-cislice.html - only Францыск, not Францыск I Fagnes (размовы) 22:53, 13 сакавіка 2013 (UTC)

Перасылку пакінем часова, каб сюды можна было трапіць праз інтэрвікі. --JerzyKundrat (размовы) 07:49, 14 сакавіка 2013 (UTC)

Нехта на БелТА, здаецца, не дужа... Прынамсі, Хорхэ імя нязменнае і за новым правапісам мусіць быць "э" (§ 3, п.2). А тады з астатнім што, таксама з памылкамі? --Максім Л. (размовы) 08:09, 14 сакавіка 2013 (UTC)

Пачакаем, што напіша "Звязда"? :-) --JerzyKundrat (размовы) 08:17, 14 сакавіка 2013 (UTC)
А калі яны напішуць "як у Вікіпедыі"? ;) --Максім Л. (размовы) 08:24, 14 сакавіка 2013 (UTC)
Значыць расц(е/ё)м :-)) --JerzyKundrat (размовы) 08:26, 14 сакавіка 2013 (UTC)
Дужа падазрона БерголіА, але пачакаем. --Максім Л. (размовы) 09:01, 14 сакавіка 2013 (UTC)

Хорхе Марыа Берголья — напісала "Звязда" --JerzyKundrat (размовы) 05:59, 15 сакавіка 2013 (UTC)

І то лепей, а з Хорхэ ясна. Сам сябе блытаю заўсёды, Марыа гэта Maria, а Mario ці не Марыё або ёсць нейкае правіла, якое гэта вызначае? --Максім Л. (размовы) 09:00, 15 сакавіка 2013 (UTC)

Мітрапаліт РКЦ Тадэвуш Кандрусевіч ды кіраўнік БГКЦ у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) у публічных прамовах ды падчас літургіі (імшы) выкарыстоўваюць выключна варыянт імя "Францішак". Ці варта перайменаваць? Можа, прынамсі хоць у пачатку артыкула гэта пазначыць? Бо, атрымліваецца, што імя "Францыск" у дачыненні да Папы выкарыстоўваецца атэістычнай прэсай Беларусі, але не выкарыстоўваецца вернікамі... Парадокс. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:51, 17 чэрвеня 2013 (UTC) Да таго ж па-італьянску ён "Франческо". То бок мы маем права рабіць адаптацыю пад сваю мову. І ўжываць 2 варыянты, калі ўжо мова такая, што іх 2. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:54, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Пры чым тут італьянская мова? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:59, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Пры тым, што я пісаў пра ерархаў царквы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:26, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
І? У Ватыкане дзве дзяржаўныя мовы, больш лагіча ўзяць за аснову лацінскае імя. Каталіцкая царква шырока выкарыстоўвае і Панна Марыя, а мы не, бо Панна - паланізм, які ў больш-менш аўтарытэтных беларускіх крыніцах амаль ніколі не сустракаецца, тое ж самае і з Папам (P.S. не ў сэнсе Францішак=паланізм :)). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:13, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Маем тое ад чаго перасцерагалі яшчэ Ластоўскі ды Станкевіч, памяншальна-ласкальныя формы падмянілі формы асноўныя, што прыйдзе на месца першых не хочацца і думаць. --Максім Л. (размовы) 17:25, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Сп. Максім, з Вамі згодны Старшыня Таварыства беларускай мовы, але прэссакратар ККББ заявіў, што Каталіцкі Касцёл будзе афіцыйна выкарыстоўваць імя Францішак — гэта трэба неяк пазначыць у артыкуле. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:25, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Гэта трэба зафіксаваць у перайменаванні артыкула, спадар Чаховіч. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:31, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Касцёл - не аўтарытэт у моўным пытаннях. Таму Францыск. --Rymchonak (размовы) 18:54, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Касцёл -- аўтарытэт у пытаннях касцёла. Таму Францішак. Бо я не дазволю пахабіць імя Папы. Ён сам хоча сябе называць Францішкам у Беларусі, бо слова Касцёла -- яго слова. Таму хопіць грама-нацызму. Давайце шанаваць Яго Святасць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:22, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

У нас свецкае грамадства і дзяржава, не? Слова Папы -- слова Касцёла выключна ў Касцёле і для Касцёла. Вядома, гэту пазіцыю можна згадаць ў артыкуле, калі на то ёсць крыніцы. --Максім Л. (размовы) 21:13, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
На сайце газеты ўніятаў "Царква" ён увогуле Францішак І, рыма-каталікі пішуць Францыск/Францішак, свецкія выданні пераважна Францыск. Калі з лацінскай перакладаць, то трэба пісаць Францыск, як і Францыск Асізскі, Францыск Станкар. --Rymchonak (размовы) 08:20, 18 чэрвеня 2013 (UTC)
Думаю, трэба кіравацца менавіта аналогіямі з аўт.крыніц, бо ўсё іншае гэта што каму ў галаву стукне. Маем прыклад са свецкім імем гэтага ж Папы, што ніхто нават Хорхэ правільна не здолеў напісаць, у т.л. і "Звязда". --Максім Л. (размовы) 13:10, 18 чэрвеня 2013 (UTC)
Хто ёсць большым аўтарытэтам у тым, як клікаць Папу, як не Царква? Тое, да чаго прыйшлі філолагі, можа быць слушным з пункту гледжання філалогіі. Але Вікіпедыя павінна адлюстроўваць аб'ектыўную рэчаіснасць, а не абстрактную "праўду". Давайце будзьма шчырымі: Папу ў нас ведаюць пад двума імёнамі: ФранцИск (я падкрэсліваю тое, што рускамоўныя ведаюць яго, як Папу Римского Франциска) ды Францішак (усе беларускамоўныя ды каталікі абодвух абрадаў). Наўрад ці першыя будуць чытаць беларускую Вікіпедыю... А другіх "Францыск" будзе проста абураць. Таму заклікаю думаць не правіламі, але галавою, ды перайменаваць артыкул у "Францішак". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 19 чэрвеня 2013 (UTC)
Як Вы смела заяўляеце ад усіх каталікоў, ажно двух абрадаў, проста дзіўлюся Вамі. Папу завуць Franciscus, думаю, гэта бясспрэчна, у беларускай гэтаму імені адпавядае Францыск, а Францішак ласкальная форма. Пэўна ж, можна і Пятра з Паўлам зваць Пецькам ды Паўлюком і лічыць за ўзор -- не забароніш. Калі гэта (Францішак) афіцыйная пазіцыя Беларускага Касцёла, то пазначыўшы крыніцу, трэба пра гэта ў артыкуле напісаць. Нават можна зрабіць перасылку з Францішка на Францыска, але царкоўныя густы ніяк не мусяць ўплываюць на агульныя моўныя правілы. Таму, па-мойму, артыкул мусіць называцца Францыск, а ўнутры ўжо можна напісаць, што БК болей падабаецца Францішак. --Максім Л. (размовы) 10:20, 20 чэрвеня 2013 (UTC)
Проста не вельмі даўно я быў удзельнікам абмеркавання гэтага ў дыскусіі грэка-каталікоў... Таму, можа, крыху радыкальна выказваюся. Прабачце мяне. Дзякую за знойдзены кампраміс. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:29, 20 чэрвеня 2013 (UTC)