Размовы:Футбол

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калі ласка, дапамажыце. Я ўсюды тут пісаў «вароты», можа трэба «брама»? Бо «вратарь» перакладаў як «брамнік».

Думаю, аднолькава праўдзіва што брама, што вароты — магчыма калісьці вароты былі праўдзівей, але цяпер брамнік і адпаведна брама ўжываюцца ці не часцей. --Максім Л. 09:21, 6 Красавік 2008 (UTC)

Паглядзіце хто-небудзь, калі ласка, ці верна аформіў спасылкі. Гэта нічога, што яны на англійскай мове? Skip405


Хм... На Ангельскай.....За гэта МаксЛітв. выдаліць усе артыкулы што Вы стварылі , а Ваш ІР адрас будзе заблакірванны, і Вы ўжо ніколі не зойдзіце ў Віпедыю аХаХаХаааа хаа ха ))))))))--Алесь Гарадзенскі 15:03, 6 Красавік 2008 (UTC)
Усё правільна, а што англійскай дык якімі карысталіся, такія і паставілі -- усё як трэба. Для даведкі пану Гарадзенскаму, літаратуру (назвы кніжак/часопісаў) не трэба перакладаць — гэтага ніхто ніколі не робіць, нават калі пішуць артыкул па-англійску і няма кірылічнага шрыфту, то назвы толькі транслітэруюць лацінкай і ўсё. А электронныя спасылкі (http-адрасы) тым больш не перакладаюць, бо інакш не патрапіш па адрасе :)), а вось анатацыі да электронных спасылак (калі гэтыя анатацыі не з'яўляецца назвамі кніг/часопісаў) перакладаць можна і нават карысна. --Максім Л. 15:25, 6 Красавік 2008 (UTC)

Шчыры дзякуй!!! Skip405