Размовы:(58) Канкордзія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канкордзія?[правіць зыходнік]

Артыкул пра багіню называецца Канкордзія, і ў «Слоўніку асабовых уласных імён» А. К. Усціновіч (с. 107) адпаведнае імя таксама пішацца Канкордзія. Іншых слоўнікаў уласных імён, на жаль, не маю пад рукой; калі б высветлілася, што некалькі розных аўтарытэтных крыніц рэкамендуюць правапіс Канкордзія, тады варта было б уніфікаваць назвы. Гэта таксама датычыцца артыкула Храм Канкордыі. З іншага боку, у Граматычнай базе няма назоўнікаў на -рдзія, а на -рдыя ёсць: гвардыя, прытчардыя і г. д. IP781584110 (размовы) 20:57, 6 снежня 2023 (+03)[адказаць]

Перанёс усюды для ўніфікацыі пад варыянт Канкордзія. Калі імя дастаткова ўвайшло ў беларускую мову і ёсць у слоўніках, то змякчэнне будзе натуральна, і тады можа адрознівацца ад іншых слоў. Аднак пры з’яўленні іншых аўтарытэтных крыніц можна разглядаць перанос назад.--Artsiom91 (размовы) 13:45, 11 снежня 2023 (+03)[адказаць]